Вы тут

Лукашэнка ўхваліў праекты пагадненняў па візах і рэадмісіі з ЕС


Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненнях з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.


«Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, якое сёння будзе апублікавана, аб падпісанні пагадненняў з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і па рэадмісіі. Гэта няпростае рашэнне, Прэзідэнт Беларусі прыняў яго, разумеючы высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны, і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў», - сказаў Анатоль Глаз.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС прадугледжвае зніжэнне кошту «шэнгена» з 60 да 35 еўра і прыняцце рашэння аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Бакі планавалі падпісаць дакумент увосень. Паведамлялася, што гэта можа адбыцца падчас запланаванага візіту ў Беларусь вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.