Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненнях з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БелТА [3].
«Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, якое сёння будзе апублікавана, аб падпісанні пагадненняў з Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і па рэадмісіі. Гэта няпростае рашэнне, Прэзідэнт Беларусі прыняў яго, разумеючы высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны, і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў», - сказаў Анатоль Глаз.
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС прадугледжвае зніжэнне кошту «шэнгена» з 60 да 35 еўра і прыняцце рашэння аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Бакі планавалі падпісаць дакумент увосень. Паведамлялася, што гэта можа адбыцца падчас запланаванага візіту ў Беларусь вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://www.belta.by/politics/view/lukashenko-odobril-proekty-soglashenij-po-vizam-i-readmissii-s-es-362782-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[6] https://zviazda.by/be/tags/shengen
[7] https://zviazda.by/be/tags/vizavy-rezhym