Вы тут

Мінчанка скрала з кватэры знаёмай электрапліту, 10 талерак і 5 пар шкарпэтак


Пра кватэрны крадзеж у раённае ўпраўленне міліцыі Партызанскага раёна паведаміла 60-гадовая мінчанка. Праваахоўнікам жанчына патлумачыла, што пакуль яна была на рабоце, з жытла знікла электрапліта, дзесяць талерак, пяць пар шкарпэтак, кухонны ручнік, а таксама бляшанку тушонкі. Прычыненую шкоду жанчына ацаніла ў 60 рублёў.


Сталічныя аператыўнікі ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ўстанавілі асобу зламысніка. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, ёю была 36-гадовая знаёмая пацярпелай мінчанкі.

Супрацоўнікам міліцыі жанчына патлумачыла, што трапіць у кватэру да знаёмай у яе не склала цяжкасцяў, паколькі яна ведала, што ўваходныя дзверы дрэнна зачыняюцца. Калі гаспадыня жылля была на рабоце, мінчанка вырашыла наведаць яго. Пастукаўшы ў дзверы і пераканаўшыся ў тым, што ў кватэры нікога няма, зламысніца патрапіла ўнутр і вынесла рэчы, якія ёй спадабаліся. Выкрадзенае жанчына планавала прадаць, аднак гэтаму перашкодзілі праваахоўнікі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.