Вы тут

Стывен, Дабрыня, Віяна, Ева Прыя — рэдкія імёны маленькіх мінчан


Аднымі з самых рэдкіх імёнаў у першым паўгоддзі 2019 года сталі Дабрыня, Майкл, Хана, Віяна, Ева Прыя, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Беларусі Вольга Шыбко.


У першым паўгоддзі ў сталіцы зарэгістравана 9709 нованароджаных. Перавагі ў выбары імёнаў у параўнанні з папярэднім годам асабліва не змяніліся. Хлопчыкаў бацькі часцей за ўсё называюць Максімамі, Арцёмамі і Мішамі, дзяўчынак — Анямі і Сонямі. Аднак не ўсе бацькі хочуць, каб іх малых звалі гэтак жа, як і многіх іншых, — так з'явіліся Алексы, Ірмы, Іланы, Стывены і Геральды. Бацькі могуць выбраць для дзіцяці любое імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі. Малому можа быць дадзена не больш двух уласных імёнаў. Імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.