Вы тут

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 і 21 верасня


Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 і 21 верасня, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.


У гэтыя дні з 2.00 да 5.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні.

У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплекса цэнтра.

Цэнтр выбачаецца за за дастаўленыя нязручнасці.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.