Вы тут

МУС і СК спынілі дзейнасць буйной хакерскай пляцоўкі


МУС і СК Беларусі спынілі дзейнасць адной з буйных хакерскіх пляцовак, дзе абмяркоўваліся спосабы і метады здзяйснення кіберзлачынстваў і распаўсюджвання шкоднаснага праграмнага забеспячэння, паведамляе МУС.


Як адзначылі ў ведамстве, дзейнасць пляцоўкі спынена па ініцыятыве ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС. Дадзеная інтэрнэт-пляцоўка налічвала больш за 28 тыс. актыўных падпісчыкаў, штодзённая колькасць наведванняў складала некалькі тысяч. Кожны дзень на ёй размяшчаліся парады для ўзлому розных камп'ютарных сістэм, выкладваліся платныя і бясплатныя праграмы для гэтых мэтаў.

"Гэты рэсурс быў выяўлены падраздзяленнямі па барацьбе з кіберзлачыннасцю МУС і УУС Мінскай вобласці ў ходзе правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне палажэнняў канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, - распавёў намеснік начальніка УРПСТВ МУС Кірыл Вяткін. - Ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам дзейнасць дадзенага рэсурсу спыненая".

Дзясяткі найменняў шкоднаснага праграмнага забеспячэння (траяны, кейлогеры, стылеры, ратнікі і г.д.) прызначаліся для ўзлому камп'ютарных сістэм, атрымання аддаленага доступу да камп'ютараў, крадзяжу канфідэнцыйнай інфармацыі і рэквізітаў банкаўскіх карт, схаванага заражэння вірусамі камп'ютараў прадпрыемстваў і звычайных людзей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.