Вы тут

Урад зоймецца прадпрыемствамі з сярэднім заробкам ніжэй за Br500


Урад вывучыць сітуацыю на прадпрыемствах з сярэднім заробкам ніжэй Br500, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас пасля даклада кіраўніку дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.


"Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што наступная планка - Br500, таму зараз першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын курыруе гэтую працу, з другога паўгоддзя мы пачынаем прадметна займацца колам прадпрыемстваў, якія трапляюць у дадзеную катэгорыю", - адзначыў Сяргей Румас.

Раней урад ставіў задачу звярнуць увагу на прадпрыемствы, дзе атрымліваюць у сярэднім менш за Br400. "Урад практычна дамогся выніку, што ў краіне няма прадпрыемстваў, сярэдняя зарплата на якіх была б ніжэй за Br400. Ёсць некалькі прадпрыемстваў, якія мы ведаем пайменна і разумеем прычыны, чаму гэта атрымалася", - дадаў прэм'ер-міністр.

У цэлым па краіне, па словах кіраўніка ўрада, цяпер заработная плата расце нават вышэй за прагноз, які вызначыў урад у сваіх праграмных дакументах. У ліпені сярэдняя зарплата склала Br1128.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што, з аднаго боку, такі рост нельга не вітаць, таму што павышаецца ўзровень дабрабыту грамадзян, прычым гэта павышэнне заработнай платы адбываецца пры ўмове стабільнай работы эканомікі ў цэлым, спакойнай сітуацыі на валютным рынку. Разам з тым урад не можа не турбаваць, што рост прадукцыйнасці працы адстае ад росту заробкаў. "Гэтая тэма знаходзіцца ў нас на кантролі. Мы працуем з галінамі, з канкрэтнымі прадпрыемствамі, таму што гэта ў першую чаргу тычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў, каб пазбегнуць дысбалансу, і прадукцыйнасць працы не адставала ад росту заробкаў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.