Вы тут

Савет кіраўнікоў урадаў зацвердзіў Стратэгію эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года


Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, як і шматлікія міжнародныя сустрэчы, адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі. Але гэта не перашкодзіла ўдзельнікам выпрацаваць агульныя падыходы да надзённых пытанняў арганізацыі.


Па словах прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, выкліканы пандэміяй найглыбейшы спад у сусветнай эканоміцы вымушае шукаць абарончыя механізмы і апорныя кропкі развіцця ў рамках уласнага рэгіёну. Стратэгічнай мэтай кожнай дзяржавы з’яўляецца мінімізацыя негатыўнага ўплыву сітуацыі на насельніцтва і эканоміку, захаванне сацыяльна-эканамічнай і фінансавай стабільнасці.

«Аднак ва ўмовах узаемазалежнасці нашых прамысловых, сельскагаспадарчых і транспартных комплексаў вырашэнне гэтай задачы можа быць дасягнутае толькі разам, супольнымі намаганнямі нашых краін, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада. — На мой погляд, надыходзіць пара сістэмных дзеянняў па рэалізацыі агульнай эканамічнай стратэгіі, накіраванай на ўзмацненне самадастатковасці Садружнасці, у першую чаргу ў сферах, такіх, што забяспечваюць здароўе і жыццядзейнасць людзей».

Сяргей Румас прапанаваў Выканкаму СНД у бліжэйшы час арганізаваць пасяджэнне галіновых камітэтаў для абмеркавання абумоўленых пандэміяй пытанняў, якія прыводзяць да парушэння гандлю і транспартных зносін, распрацаваць меры для павышэння надзейнасці функцыянавання кааперацыйных сувязяў, акрэсліць сумесныя прыярытэты развіцця з факусоўкай на галінах, якія ў цяперашні час маюць вырашальнае значэнне для стрымлівання распаўсюджвання вірусу, прадумаць магчымасць стварэння канверсійных вытворчасцяў для патрэб рэгіёну ў надзвычайных сітуацыях.

Прэм’ер-міністр Беларусі акцэнтаваў увагу на неабходнасці краінам СНД завяршыць працу над стварэннем зоны свабоднага гандлю паслугамі.

«На наш погляд, ключавой задачай з’яўляецца далейшае раскрыццё патэнцыялу дамовы аб ЗСГ. Перш за ўсё, гэта завяршэнне працы над стварэннем зоны свабоднага гандлю паслугамі, забеспячэнне безбар’ернага гандлёвага асяроддзя, спрашчэнне мытных працэдур, — падкрэсліў Сяргей Румас. — Мяркую, што паляпшэнне ўмоў узаемнага доступу на рынкі можа стаць сур’ёзным драйверам хутчэйшага аднаўлення нашых эканомік. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам эфектыўна пераадолець наступствы пандэміі і вярнуць нашы краіны на рэйкі ўстойлівага развіцця».

Па выніках нарады кіраўнікі ўрадаў СНД прынялі пакет сумесных дакументаў, галоўным з іх стала Стратэгія эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. У дакуменце адлюстраваныя падыходы краін да мэтаў, асноўных задач, напрамкаў супрацоўніцтва і механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы.

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 6 лістапада ў Ташкенце.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.