Вы тут

Джонсан паклаў нагу на стол на сустрэчы з Макронам


Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан паклаў нагу на часопісны столік у Елісейскім палацы. На эпізод звярнула ўвагу выданне Busines Insider, перадае РИА Новости.


У сацыяльных сетках раскрытыкавалі Джонсана за недарэчныя паводзіны на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макрон. У прыватнасці, біёграф брытанскага прэм'ера Соня Пернэл назвала яго паводзіны "грубымі і брыдкімі".

 

 

Пры гэтым BI адзначае, што ўчынак Джонсана хутчэй за ўсё быў жартам.

"Выглядае, нібы Макрон выказаў здагадку, што столік можна выкарыстоўваць у якасці падстаўкі для ног, калі прэм'ер захоча адкінуцца, што Джонсан жартам і робіць", - напісаў карэспандэнт Sky News Том Рейнер ў твітэры.

На апублікаваным у сетцы відэа чуваць, як палітыкі смяюцца. Тым не менш, большасць каментатараў палічылі паводзіны палітыка недыпламатычнмі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.