25 верасня, пятніца

Вы тут

Апраўдальны прысуд галоўнага інжынера МЗКЦ пакінулі без зменаў


Галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача затрымалі супрацоўнікі Галоўнага упраўлення па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю і карупцыяй МУС у маі 2015 года. Яго падазравалі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (фігуравала сума 180 тысяч дэнамінаваных рублёў), па адпаведным артыкуле Крымінальнага кодэксу (ч. 3 артыкула 430) была распачата крымінальная справа.


Расследаванне працягвалася год і сем месяцаў. У сакавіку 2017 года адбылося першае судовае пасяджэнне. Суд Фрунзенскага раёна прыйшоў да высновы, што Андрэй Галавач вінаваты, і прысудзіў яго да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў.

Галоўны інжынер не прызнаў віну і абскардзіў прысуд. Справу адправілі на новы разгляд. 5 лютага 2018 года суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк зачытала апраўдальны прысуд. Галавача павінны былі вызваліць у зале суда, але адразу ж затрымалі «па зноў адкрыўшыхся абставінах». Гаворка ішла аб новых  эпізодах хабару на суму  70 тысяч долараў. Пракурор Юрый Шарснёў заявіў, што віна Галавача цалкам даказаная, і запрасіў для яго 9 гадоў пазбаўлення волі.

19 ліпеня гэтага года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Галавача невінаватым. Суддзя Святлана Чараповіч зачытала апраўдальны прысуд, і галоўнага інжынера МЗКЦ вызвалілі ў залі суда. Генпракуратура не пагадзілася з такім рашэннем, і  прынесла апеляцыйны пратэст.

16 жніўня Мінскі гарадскі суд у апеляцыйным парадку праверыў законнасць і абгрунтаванасць пастаноў апраўдальнага прысуду ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача. «Апраўдальны прысуд пакінуты без зменаў, пратэст - без задавальнення», - паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Вольга МЯДЗВЕДЗВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.