22-гадовы хлопец з Індыі ўтапіў у рацэ новы BMW трэцяй серыі, бо хацеў атрымаць у падарунак Jaguar, паведамляе тэлеканал АНТ са спасылкай на выданне ND TV.
Акаш святкаваў свой дзень нараджэння. Бацька падарыў сыну новы аўтамабіль BMW. Аднак такому падарунку Акаш не ўзрадаваўся, а нават знерваваўся. Малады чалавек хацеў аўтамабіль Jaguar, у які б змясціліся ўсе яго сябры. Хлопцу так моцна не спадабаўся падарунак, што ён вырашыў яго ўтапіць на злосць бацькам і дзеля весялосці.
Акаш адправіўся на BMW да ракі і заехаў на аўто прама ў ваду. Мясцовыя жыхары назіралі за інцыдэнтам. Такі аўтамабіль мог дастацца ім толькі ў марах.
Спачатку новы BMW плаваў на мелкаводдзі. Затым адзін мінак нават паспрабаваў яго выцягнуць. Тут вада хлынула ў салон і транспарт сышоў на дно.
Watch: when a #Haryana ka chhora dumped his #BMW in the river because his father wouldn’t buy him a #Jaguar. pic.twitter.com/pVFGIpmY0N
— Shamsher Kainth (@shamsherkainth) August 13, 2019
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?