22-гадовы хлопец з Індыі ўтапіў у рацэ новы BMW трэцяй серыі, бо хацеў атрымаць у падарунак Jaguar, паведамляе [1] тэлеканал АНТ са спасылкай на выданне ND TV.
Акаш святкаваў свой дзень нараджэння. Бацька падарыў сыну новы аўтамабіль BMW. Аднак такому падарунку Акаш не ўзрадаваўся, а нават знерваваўся. Малады чалавек хацеў аўтамабіль Jaguar, у які б змясціліся ўсе яго сябры. Хлопцу так моцна не спадабаўся падарунак, што ён вырашыў яго ўтапіць на злосць бацькам і дзеля весялосці.
Акаш адправіўся на BMW да ракі і заехаў на аўто прама ў ваду. Мясцовыя жыхары назіралі за інцыдэнтам. Такі аўтамабіль мог дастацца ім толькі ў марах.
Спачатку новы BMW плаваў на мелкаводдзі. Затым адзін мінак нават паспрабаваў яго выцягнуць. Тут вада хлынула ў салон і транспарт сышоў на дно.
Watch: when a #Haryana [2] ka chhora dumped his #BMW [3] in the river because his father wouldn’t buy him a #Jaguar [4]. pic.twitter.com/pVFGIpmY0N [5]
— Shamsher Kainth (@shamsherkainth) August 13, 2019 [6]
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/paren-utopil-podarennyj-roditelyami-bmw-potomu-chto-hotel-jaguar
[2] https://twitter.com/hashtag/Haryana?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/hashtag/BMW?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://twitter.com/hashtag/Jaguar?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[5] https://t.co/pVFGIpmY0N
[6] https://twitter.com/shamsherkainth/status/1161157747691462656?ref_src=twsrc%5Etfw
[7] https://zviazda.by/be/tags/incydent
[8] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[9] https://zviazda.by/be/tags/padarunak
[10] https://zviazda.by/be/tags/indyya