Вы тут

У Магілёве чатыры хлопцы прыйшлі ў краму па алкаголь голыя і пачалі рабіць сэлфі


Пра незвычайны выпадак паведамляе Следчы камітэт.


Па дадзеных следства, ноччу 12 жніўня чацвёра 18-гадовых хлопцаў распівалі спіртныя напоі. Калі спіртное скончылася, хлопцы сабраліся ў начную краму па дадатак. Перад выхадам, вырашыўшы праявіць п'яную ўдаласць, падазраваныя знялі штаны і пакінулі іх у кватэры.

Па дарозе ў краму з хуліганскіх меркаванняў маладыя людзі пашкодзілі люстэрка задняга віду ў двух аўтамабілях, а таксама здзяйснялі хуліганскія дзеянні на праезнай частцы, перашкаджаючы праезду. Затым падазраваныя знялі ўсё астатнюю вопратку і ў аголеным выглядзе зайшлі ў начную краму. Адзін з іх дэманстратыўна сеў на месца касіра, каб зрабіць фота для сацыяльнай сеткі. Усе свае дзеянні маладыя людзі здымалі на камеру мабільнага тэлефона. Па дарозе дадому падазраваныя былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Устаноўлена, што адзін з хлопцаў раней судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.