Вы тут

На Брэстчыне пройдзе абласны этап акцыі БРСМ па добраўпарадкаванні крыніц


13 жніўня каля вёскі Белева Камянецкага раёна адбудзецца абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі», арганізатарам якога выступае Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ. Пачатак — 12.00.


Удзельнікамі маладзёжнага працоўнага пачыну стануць валанцёры руху «Добрае Сэрца» Камянеччыны. Сумесна з лідарамі БРСМ Брэстчыны і кіраўніцтвам Камянецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя яны ачысцяць ад апалай лістоты, сухастою і буралому прылеглую да крыніц тэрыторыю, усталююць дзве лавачкі. Таксама ўдзельнікі акцыі наведаюць старажыла гэтых месцаў, каб даведацца пра гісторыю крыніц і вёскі.

Брэстчына далучылася да праекта ў красавіку бягучага года. За гэты час сіламі добраахвотнікаў валанцёрскага руху БРСМ вобласці было добраўпарадкавана дзесяць крыніц. Да прыкладу, у Брэсце — у мікрараёне Рэчыца, дзе знаходзіцца адзіная гарадская крыніца, ваду з якой прыязджаюць набіраць жыхары з усіх куткоў абласнога цэнтра. У Баранавіцкім раёне каля вёсак Робкавічы і Моўчадзь сіламі моладзі добраўпарадкавана дзве крыніцы.

Да 15 верасня мерапрыемствы акцыі па добраўпарадкаванні крыніц адбудуцца ў кожным раёне Брэсцкай вобласці. Толькі да канца жніўня валанцёры БРСМ «Добрае Сэрца» плануюць добраўладкаваць восем крыніц, а таксама тэрыторыі дзвюх храмаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.