Вы тут

Выбары ў Вярхоўную Раду праходзяць ва Украіне


Сёння украінцы датэрмінова выбіраюць новую Вярхоўную Раду. Парламент абіраецца па змяшанай сістэме - частка народных дэпутатаў пройдуць па партыйных спісах, а частка - па мажарытарнаму прынцыпу на сваіх выбарчых акругах, паведамляе УНІАН. Такім чынам, выбаршчыкі атрымаюць на ўчастку два бюлетэні: са спісамі партый і кандыдатамі-мажарытаршчыкамі. У кожным бюлетэні неабходна паставіць па адной адзнакі.

Для правядзення выбараў ўтворана 199 тэрытарыяльных выбарчых акругаў і адна замежная выбарчая акруга, а таксама каля 30 тыс. участковых выбарчых камісій. За мяжой будзе працаваць 102 выбарчыя ўчасткі. Галасаванне працягнецца да 20.00.

20 мая 2019 года новаабраны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас сваёй інаўгурацыйнай прамовы анансаваў роспуск Вярхоўнай Рады восьмага склікання і правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. На наступны дзень ён склікаў да сябе на кансультацыі лідэраў парламенцкіх фракцый, па выніках якіх было прынята рашэнне правесці датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду. Выбары былі прызначаныя на 21 ліпеня 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.