Вы тут

У Савеце Федэрацыі Расіі разлічваюць ратыфікаваць візавае пагадненне з Беларуссю да канца года


Беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў можа быць падпісана і ўзгоднена да канца года. Бакі практычна ўзгаднілі дакумент. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, паведамляе БЕЛТА.


Валянціна Мацвіенка праінфармавала, што дакумент ужо практычна цалкам узгоднены.

"Зараз ідуць апошнія кансультацыі па дэталях, нюансаў. Гэта зойме месяцы тры. Да канца года мы здолеем і падпісаць, і ратыфікаваць гэты дакумент", - сказала яна.

Раней аб такім жа тэрміне падрыхтоўкі дакумента казаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, бакі выбіраюць зручны момант для падпісання і з палітычнага, і з іншага пункту гледжання.

"Гэта трэба і вам, і нам. Амаль на 100% упэўнены (я выказваю сваю пазіцыю), што гэта будзе падпісана", - адзначыў Уладзімір Сямашка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.