Беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў можа быць падпісана і ўзгоднена да канца года. Бакі практычна ўзгаднілі дакумент. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, паведамляе БЕЛТА [1].
Валянціна Мацвіенка праінфармавала, што дакумент ужо практычна цалкам узгоднены.
"Зараз ідуць апошнія кансультацыі па дэталях, нюансаў. Гэта зойме месяцы тры. Да канца года мы здолеем і падпісаць, і ратыфікаваць гэты дакумент", - сказала яна.
Раней аб такім жа тэрміне падрыхтоўкі дакумента казаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, бакі выбіраюць зручны момант для падпісання і з палітычнага, і з іншага пункту гледжання.
"Гэта трэба і вам, і нам. Амаль на 100% упэўнены (я выказваю сваю пазіцыю), што гэта будзе падпісана", - адзначыў Уладзімір Сямашка
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-sovfede-rf-rasschityvajut-ratifitsirovat-vizovoe-soglashenie-s-belarusjju-do-kontsa-goda-355406-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vi-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii