Вы тут

«Бэйдоў-3» у космасе


У гэтым годзе Кітай адправіць у космас шэсць-восем новых спадарожнікаў сістэмы спадарожнікавай навігацыі «Бэйдоў-3». Пра гэта стала вядома падчас Х Кітайскай навуковай канферэнцыі па спадарожнікавай навігацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».


Два-чатыры спадарожніка сістэмы «Бэйдоў-3» будуць запушчаны ў 2020 годзе, калі будзе цалкам завершана праца па будаўніцтве сістэмы, сказаў Жань Чэнци, кіраўнік Канцылярыі па кіраванні спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай КНР. Паводле яго слоў, спадарожнікавая навігацыйная сістэма «Бэйдоў» будзе выконваць такія функцыі, як перадача кароткіх паведамленняў, прадастаўленне міжнародных паслуг па выратаванні, а таксама паслуг па функцыянальнаму дапаўненню спадарожнікавага базавання, якія ахопліваюць увесь Кітай і бліжэйшыя раёны.

Зараз у рамках сістэмы спадарожнікавай навігацыі «Бэйдоў», самастойна пабудаванай і эксплуатаванай Кітаем, працуе 38 арбітальных спадарожнікаў, 18 з іх гэта спадарожнікі «Бэйдоу-2», а 20 — спадарожнікі «Бэйдоу-3».

Кітай пачаў будаваць «Бэйдоу-3» у 2009 годзе. Будаўніцтва асноўнай сістэмы было завершана, і з канца 2018 года яна пачала прадастаўляць паслугі на глабальным рынку.

Кітай таксама плануе завяршыць стварэнне комплекснай нацыянальнай высокадакладнай сістэмы пазіцыянавання, навігацыі і вызначэння часу на аснове сістэмы «Бэйдо » да 2035 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.