Вы тут

У Беларусі буйныя крамы абавязалі прадаваць ваду ў шкляных бутэльках


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) ўнесла змены ў асартыментны спіс тавараў, якія падлягаюць да ўключэння ў асартымент, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на партал МАРГ.


Сярод асноўных змяненняў у пастанове ведамства - абавязак крам плошчай ад 200 да 1 000 кв. м мець у асартыменце не менш двух відаў мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары. А больш буйным крамам - не менш за тры.

Для невялікіх гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку на заправачных станцыях, абавязковы асартымент, наадварот, моцна скарацілі. Зменшана колькасць разнавіднасцяў тавараў па 30 пазіцыях, выключаны 27 таварных пазіцый. Таксама зменены тэрміны сезоннасці для ўсіх гандлёвых аб'ектаў: ​​да прыкладу, скарочана колькасць найменняў свежых яблыкаў, якія будуць прадавацца са жніўня па май.

Пастанова МАРГ уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.