Вы тут

У Беларусі 49% спажыванага алкаголю - моцнае спіртное


У структуры спажывання алкаголю ў Беларусі 49% прыпадае на моцныя спіртныя напоі (часцей за ўсё гарэлку, каньячныя вырабы).


Пра гэта паведаміў 11 ліпеня каардынатар праграм па грамадскім здароўі краінавага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцін Русовіч, пішуць "Мінск-Навіны".

— Па ацэнках СААЗ, мадэль спажывання алкаголю жыхарамі Беларусі адпавядае пятай ступені небяспекі — за кошт вялікай прыхільнасці да моцнага спіртнога, — адзначыў В. Русовіч. — У структуры спажывання алкаголю амаль палова — гэта моцнае спіртное, а на мацаваныя віны (з утрыманнем спірту ад 18 градусаў і больш) прыпадае 26%.

Прадстаўнік СААЗ растлумачыў, што бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю няма, але, каб не прывыкнуць да спіртнога, трэба хаця б не перавышаць пэўны парог.

— Для мужчын гэты мінімум складае не больш за дзве стандартныя адзінкі спіртнога ў дзень, для жанчын — не больш за адну, — растлумачыў В. Русовіч. — І пры гэтым не менш чым два дні на тыдзень ад алкаголю трэба цалкам устрымацца.

В. Русовіч таксама патлумачыў, што такое стандартныя адзінкі.

— Адна стандартная адзінка - гэта 10 грамаў чыстага спірту, роўная аднаму куфлю піва (0,33 л), ці аднаму келіху сухога віна, ці чарцы гарэлкі аб'ёмам 35 мл, - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.