Вы тут

Раім схадзіць


Акустычны хэпенінг, эка-маркет, лекторый «За кубачкам гарбаты» і іншае - афіша «Звязды» з 8 па 14 ліпеня.


Выстава аўтарскай выцінанкі «Папяровыя мары»

Дзе: Высокае мѣста, вул. Герцена, 2а

Калі: па 14 ліпеня, серада - нядзеля, 11:00 - 19:00

Колькі каштуе: дарослым - 3BYN, студэнтам - 2,5BYN, дзецям - 2BYN

З 20 чэрвеня д Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» працуе выстава аўтарскай выцінанкі Алены Шаліма «Папяровыя мары», у рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і другога міжнароднага фестывалю мастацтва «Арт-Мінск - 2019».

Выцінанка (мастацкае выразанне з паперы) - від народнага мастацтва, які аб'ядноўвае творчых людзей з многіх краін свету. Сёння мы назіраем не проста адраджэнне, а імклівы ўзлёт, які літаральна за дзесяцігоддзе вывеў выцінанку ў шэраг найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва. Пры гэтым прыкметна змяніўся і яе характар ​​- ад досыць простых, сціплых ў мастацкіх адносінах вырабаў да высокадэкаратыўных твораў станковага характару. У экспазіцыі выставы «Папяровыя мары» прадстаўлена больш за 50 работ, выкананых Аленай Шаліма на працягу пятнаццаці гадоў.

Творчыя пошукі аўтара вельмі рознабаковыя, але найбольш выразнымі і запамінальнымі з'яўляюцца тэмы дойлідства і міфалогіі. Ужо некалькі гадоў Алена Шаліма распрацоўвае тэму «рушнікоў» у выцінанцы і неаднаразова выстаўляла свае працы ў Беларусі і Літве.


Трэнінг «Yummy English»

Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая,16

Калі: 8 ліпеня, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна, але па папярэдняй рэгістрацыі.

Тэмы, якія будуць разглядацца на трэнінгу:

  • From buying food and preparing meals - to ordering in a restaurant.
  • Shopping for food and preparing meal: examples and pointers.
  • Different types of meal: from breakfast to dinner - complete overview of 7 common meals.
  • Restaurant survival guide: booking a table, ordering meals and asking for a bill

Замежны выкладчык: Raphael Bartet

Узровень мовы: ад Intermediate


Акустычны хэпенінг «Пагружэнне»

ygallery.by

Дзе:  Галерэя «Ў», вул. Кастрычніцкая,19

Калі: 9 ліпеня, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!».

У сярэдзіне чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» аб'явіла адкрыты конкурс канцэпцый мастацкіх выказванняў па тэме недыскрымінацыі. Усяго на конкурс было даслана больш за 20 заявак. З іх было адабрана 4 арт праекта, якія можна будзе ўбачыць і нават пачуць з 9 ліпеня па 28 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і іншых прасторах вуліцы Кастрычніцкая. 

Першым будзе прадстаўлены сацыяльна-музычны праект Галіны Казіміроўскай «Пагружэнне» які рэалізуецца камерным аматарскім харавым калектывам «Concordia Choir». 

Падчас канцэрту будзе выканана сучасная харавая музыка. Любы слухач зможа перамяшчацца і выбіраць сабе найбольш зручнае месца. Напрыклад, можна ўстаць у сярэдзіну хора або каля любога з харыстаў і апынуцца ўнутры гучання. Але і самі харысты могуць перамяшчацца і станавіцца побач са слухачамі або вакол канкрэтнага чалавека, ствараючы такім чынам гукавое кола. 


Футбол. ФК БАТЭ - ГКС «Пяст»

archidea.com.ua

Дзе: Барысаў-арэна, г. Барысаў, вул. Гагарына, 119

Калі: 10 ліпеня, 20:00

Колькі каштуе: ад 4BYN да 14BYN

10 ліпеня адбудзецца 1 кваліфікацыйны раўнд Лігі Чэмпіёнаў. Падчас яго барысаўскі БАТЭ будзе змагацца з польскім «Пястам»(Глівіца). 

Калі барысаўчане пройдуць «Пяст», то ў другім раўндзе кваліфікацыі БАТЭ згуляе з пераможцам серыі паміж паўночнаірландскім «Лінфілдам» і нарвежскім «Русенборгам». Калі ж БАТЭ прайграе «Пясту», то згуляе ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы з прайграўшым у пары «Дандолк» (Ірландыя) / «Рыга» (Латвія).



Эка-маркет «Кошык»

mlyn.by

Дзе: вул. Чапаева 3 (на тэрыторыі бізнес-інкубатара ва ўнутраным дворыку).

Калі: 11 ліпеня, 12:00

Колькі каштуе: уваход бясплатны

Тут Вы зможаце набыць натуральныя, экалагічна чыстыя прадукты для здаровага харчавання. 


Майстар-клас па індыйскаму жывапісу «Малюем карціну ў стылі гонда»

indianculturecenter.by

Дзе: Індыйскі культурны цэнтр, вул. Рэпіна, 4, пам. 472

Калі: 12 ліпеня, 18:45

Колькі каштуе: 35 BYN за 1 чал., рэгістрацыя абавязковая

З дапамогай прафесійнага мастака вы намалюеце карціну ў індыйскім стылі, нават калі ўпэўненыя, што не ўмееце маляваць,а гатовую карціну забярэце з сабой.

Жывапіс Гонда - адна з формаў племяннога мастацтва, якая зарадзілася ў Цэнтральнай Індыі. Мастакі малююць свае карціны кароткімі рыскамі і кропкамі. Колеры, якія выкарыстоўваюцца ў жывапісе гонда яркія, напоўненыя жвавасцю. Паводле старажытных павер'яў племя гонда, прыгожыя малюнкі, несумненна, прыносяць поспех і адганяюць злых духаў.

Майстар-клас праводзіць Наталля Багушэвіч, мастак-скульптар-гравёр-дызайнер. Жыве і працуе ў Індыі. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, прайшла навучанне і атрымала дыплом у Каледжы мастацтваў (Rukmani Devi College of Fine Arts) у Чэнае (Індыя).


Літаратурна-дакументальная экспазiцыя «У сэрцы з Радзімай»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча, 13

Калі: па 27 ліпеня, панядзелак-аўторак, чацвер-субота з 9.30 да 17.30 (каса – з 9.30 да 17.00), серада з 9.30 да 19.00 (каса – з 9.30 да 18.30) 

Колькі каштуе: навучэнцы, студэнты-1,50BYN., дарослыя-3BYN

З 1 па 27 ліпеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе літаратурна-дакументальная экспазiцыя «У сэрцы з Радзімай», прысвечаная літаратурнай спадчыне беларускага замежжа ў рамках праекта «Збіраем гісторыю беларускай літаратуры разам». 

Экспазіцыя дэманструе перыядычны друк беларускага замежжа ў ХХ ст. (лiтаратурна-грамадскiя, гумарыстычныя, студэнцкiя, царкоўна-рэлiгiйныя газеты i часопiсы, паштоўкі), а таксама кнiжныя выданнi па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы сучасных пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа, арганiзацыi, што каардынуюць i падтрымлiваюць культурную i грамадскую дзейнасць беларусаў за мяжой. 

На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, з Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, з прыватнага архіва М.М.Міцкевіч. 

Кантакты: (017) 335 44 47


Дні нацыянальных культур (Дзень культуры Італіі)

jtb-europe.com

Дзе: Верхні горад, пл. Свабоды, 23а

Калі: 13 ліпеня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Поўны расклад:

  • 13 ліпеня - Дзень культуры Італіі
  • 3 жніўня - Дзень культуры Карэі
  • 10 жніўня - Дзень культуры Эстоніі
  • 17 жніўня - Дзень культуры Украіны
  • 24 жніўня - Дзень культуры Грузіі (Тбілісоба)
  • 31 жніўня - Дзень культуры Арменіі
  • 7 верасня - Дзень культуры Азербайджана
  • 8 верасня - Дзень культуры Малдовы
  • 21 верасня - Дзень культуры Грэцыі
  • 22 верасня - Дзень культуры Ізраіля
  • 28 верасня - Дзень культуры Кітая 

«Купальская ноч у Купалавым доме»

kupala-museum.by

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Я. Купалы, 4

Калі: 14 ліпеня, 10:00

14 ліпеня – Купалаў фэст да 137-годдзя паэта ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах (Святая Імша, акцыя «Чытаем Купалу разам»).

Падрабязней на сайце музея. 


Лекторый «За кубачкам гарбаты»

artmuseum.by

Дзе: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, в. Раўбічы

Калі: 14 ліпеня, 12:00

Колькі 4BYN

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах распачынае серыю інтарактыўных лекцый пра чатыры віды народнай творчасці: тэкстыль, кераміка, саломапляценне, драўляная скульптура і народны жывапіс на прыкладах з экспазіцыі. Кожную субботу лета а 12.00 можна стать слухачом лекцыі. 

Музей беларускага народнага мастацтва мае славу невялікага музея з утульнай атмасферай. Госці музея змогуць схавацца ад гарадской спёкі, атрымаюць асалоду ад насычанай травяной гарбаты ды слухання займальнай лекцыі пра той ці іншы від народнай творчасці.

Для таго, каб гарбата добра настаялася, трэба паведаміць аб вашым жаданні патрапіць на лекцыю загадзя па тэлефонах +37529 1353241 ці 8017 5074468 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.