Вы тут

Ду Фу: новая беларуская кніга


У Беларусі пабачыла свет новая Кніга перакладаў класіка кітайскай паэзіі — «Выбраная лірыка» Ду Фу


Да пераўвасаблення вершаў Ду Фу (712 — 720) на сваю родную мову беларусы спрычыніліся яшчэ ў 1920-я гады. Першым быў Уладзімір Дубоўка. Пасля ў шэрагі беларускіх перакладчыкаў вялікага кітайца ўступіў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Затым — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. І ў 2015 годзе ў серыі, распачатай Выдавецкім домам «Звязда» «Светлыя знакі: паэты Кітая», выйшла асобная кніга Ду Фу — «Адзінота горных вышынь». У ёй былі сабраны пераклады, ажыццёўленыя Уладзімірам Дубоўкам, Рыгорам Барадуліным, Міколам Мятліцкім, Навумам Гальпяровічам.

Новы абсяг у прадстаўленні Ду Фу беларускаму чытачу здзейснены вядомым у нашай краіне перакладчыкам, знаўцам многіх моў, глыбокім спецыялістам у галіне замежных літаратур Лявонам Баршчэўскім. У яго перакладзе Выдавец Зміцер Колас (такую назву носіць выдавецтва, якое апякуецца серыяй «Паэты планеты») выпусціў зборнік Ду Фу «Выбраная лірыка». У параўнанні з іншымі падыходамі да засваення спадчыны класіка кітайскай паэзіі на мове Купалы гэты творчы праект з’яўляецца ці не самым грунтоўным у адкрыцці ў Беларусі паэта такога масштабу. І вось чаму. Для перакладу арыгінальныя тэксты ўзятыя з англійскай кнігі. Выкарыстаны таксама даслоўнікі з шэрагу грунтоўных крыніц. Пры складанні каментароў, як сведчаць выхадныя дадзеныя кнігі, браліся пад увагу працу акадэміка М. Конрада, С. Оўэна, доктара філалагічных навук І. Лісевіча. Рэцэнзентам выдання выступіла Вераніка Анейчык. Гэтыя характарыстыкі пераконваюць, што новую беларускую кнігу Ду Фу можна смела залічваць у арсенал беларускай мастацкай кітаістыкі.

У зборнік «Выбраная лірыка» увайшлі пераклады 65 вершаў Ду Фу. Варта нагадаць, што вядомая творчая спадчына класіка складае 1500 твораў. Значыць, беларусы яшчэ толькі падступаюцца да ўсведамлення, перачытання паэзіі Ду Фу. Улічваючы хуткасці, з якімі сёння развіваецца беларуская, у тым ліку — мастацкая кітаістыка (за сем-восем гадоў, пачынаючы з 2012-га, пабачыла свет па-беларуску 17 — ! — кніг кітайскай паэзіі), можна смела сцвярджаць ці хаця б прагназаваць з пэўнай доляй упэўненасці, што да перакладу паэзіі Ду Фу беларусы яшчэ звернуцца не аднойчы.

А пакуль раім усім цікаўным да паэзіі пашукаць у кнігарнях «Белкнігі» зборнік Ду Фу «Выбраная лірыка» (дарэчы, наклад выдання не дужа вялікі — 250 асобнікаў). У кнізе хапае твораў, якія сугучны не толькі восьмаму стагоддзю, у якім жыў і пісаў яго партрэт Ду Фу. Між іншым, у багатай, ужо «шматтомнай», серыі «Паэты планеты» кніга кітайскага мастака слова — адзін з нямногіх зборнікаў паэтаў Усходу. Раней выйшлі кнігі Умара Хаяма, Рабіндраната Тагора, Бгатрыгары. Будзем спадзявацца, што «Выбранай лірыкай» Ду Фу пакладзены пачатак прадстаўленню ў серыі кітайскіх паэтаў.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.