Вы тут

На паўночным усходзе Германіі разбіліся два знішчальнікі Eurofighter


У федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія на паўночным усходзе ФРГ пацярпелі крушэнне два шматмэтавыя знішчальнікі Eurofighter. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла зямельнае міністэрства ўнутраных спраў, інфармуе DW.


Пілоты катапультаваліся, заявілі ў бундэсверы. Як пазней паведаміла агенцтва dpa, адзін з лётчыкаў знойдзены жывым. Пошукі другога пілота працягваюцца.

Па дадзеных МУС у Швэрыне, пасля сутыкнення адзін з самалётаў упаў у лесе паблізу ад населенага пункта Ябель, другі - на адлегласці прыкладна ў дзесяць кіламетраў, на краі лесу на поўдзень ад пасёлка Носентынер-Хютэ.

Знішчальнікі знаходзіліся ў складзе групы з трох Eurofighter ў рамках трэніровачнага палёту, паведамілі ў ВПС Германіі. Пілот трэцяга самалёта назіраў сутыкненне і паведаміў пра тое, што два парашуты апусціліся на зямлю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.