У федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія на паўночным усходзе ФРГ пацярпелі крушэнне два шматмэтавыя знішчальнікі Eurofighter. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла зямельнае міністэрства ўнутраных спраў, інфармуе DW [1].
#Flugunfall [2]. Zwei #Eurofighter [3] nach Kollision in der Luft im Raum Laage abgestürzt. Beide Piloten konnten den Schleudersitz betätigen. #Team_Luftwaffe [4] informiert fortlaufend.
— Team_Luftwaffe (@Team_Luftwaffe) 24 июня 2019 г. [5]
Пілоты катапультаваліся, заявілі ў бундэсверы. Як пазней паведаміла агенцтва dpa, адзін з лётчыкаў знойдзены жывым. Пошукі другога пілота працягваюцца.
Па дадзеных МУС у Швэрыне, пасля сутыкнення адзін з самалётаў упаў у лесе паблізу ад населенага пункта Ябель, другі - на адлегласці прыкладна ў дзесяць кіламетраў, на краі лесу на поўдзень ад пасёлка Носентынер-Хютэ.
Знішчальнікі знаходзіліся ў складзе групы з трох Eurofighter ў рамках трэніровачнага палёту, паведамілі ў ВПС Германіі. Пілот трэцяга самалёта назіраў сутыкненне і паведаміў пра тое, што два парашуты апусціліся на зямлю.
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%BD%D0%B0-%D1%81%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%BE-%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BA%D0%B5-%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B8-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B1%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D1%81%D1%8C-%D0%B4%D0%B2%D0%B0-%D0%B8%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%B1%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F-eurofighter/a-49332253
[2] https://twitter.com/hashtag/Flugunfall?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/hashtag/Eurofighter?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://twitter.com/hashtag/Team_Luftwaffe?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[5] https://twitter.com/Team_Luftwaffe/status/1143138400909832193?ref_src=twsrc%5Etfw
[6] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0