Вы тут

Спякота працягваецца


Сапраўды будзе ў нас горача, але з дажджамі і навальніцамі, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу атмасферны фронт прынясе няўстойлівае надвор'е, з вялікімі кантрастамі тэмператур. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы будзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, удзень — 20—27 цяпла. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, паветра прагрэецца да плюс 28—33 градусаў. Франтальны раздзел перамесціцца на паўднёвы ўсход краіны ў нядзелю, а за фронтам распаўсюдзіцца больш свежае паветра з Балтыкі. Пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў па паўночным захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Днём будзе ў асноўным 19—26 цяпла, толькі па паўднёвым усходзе — 27—31 градус вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'е ў паўночна-заходняй частцы краіны абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёва-ўсходняй палове захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца 12—19 цяпла, удзень — ад плюс 20 градусаў па паўночным захадзе да плюс 32 па паўднёвым усходзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.