Сапраўды будзе ў нас горача, але з дажджамі і навальніцамі, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу атмасферны фронт прынясе няўстойлівае надвор'е, з вялікімі кантрастамі тэмператур. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы будзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, удзень — 20—27 цяпла. Месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, паветра прагрэецца да плюс 28—33 градусаў. Франтальны раздзел перамесціцца на паўднёвы ўсход краіны ў нядзелю, а за фронтам распаўсюдзіцца больш свежае паветра з Балтыкі. Пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў па паўночным захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Днём будзе ў асноўным 19—26 цяпла, толькі па паўднёвым усходзе — 27—31 градус вышэй за нуль.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'е ў паўночна-заходняй частцы краіны абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёва-ўсходняй палове захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца 12—19 цяпла, удзень — ад плюс 20 градусаў па паўночным захадзе да плюс 32 па паўднёвым усходзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-1