Вы тут

Уладзімір Самсонаў будзе капітанам і сцяганосцам зборнай Беларусі


Уладзімір Самсонаў будзе капітанам беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску. Такое рашэнне прынята на агульным сходзе зборнай Беларусі ў Вёсцы атлетаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Фота noc.by

Уладзімір Самсонаў таксама абраны сцяганосцам беларускай дэлегацыі падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая пройдзе 21 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама".

Ён з'яўляецца шматгадовым лідэрам зборнай Беларусі па настольным тэнісе, заваяваў нямала ўзнагарод на чэмпіянатах свету і Еўропы, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.

Клятву ад імя ўсіх спартсменаў на адкрыцці гульняў у Мінску будзе зачытваць чэмпіёнка I Еўрапейскіх гульняў па жаночай барацьбе беларуская спартсменка Васіліса Марзалюк.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.