30 верасня, серада

Вы тут

Адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў фонды музея «Пояса дружбы»


У «Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці», філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея, адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў фонды музея «Пояса дружбы», які быў створаны ўдзельнікамі ІІ Еўрапейскіх гульняў.


Падчас правядзення мультыспартыўнага форуму менавіта Нацыянальны гістарычны музей быў арганізатарам Цэнтра беларускай культуры ў Вёсцы атлетаў. Госці з усіх краін-удзельніц там знаёміліся з беларускімі традыцыямі, нацыянальнымі касцюмамі, прадметамі побыту, музычнымі інструментамі і творамі мастацтва.

Прадстаўнікі камандаў з розных краін у час свайго знаходжання ў Цэнтры прыклалі руку да стварэння «Пояса дружбы», госці з 35 краін уплялі свае добрыя думкі, надзею, выдатны настрой ва ўзор гэтага чатырохметровага пояса. Цяпер ён як памяць аб знакавай падзеі і сімвал добрых адносін людзей з розных краін будзе захоўвацца ў фондзе Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

«Самае важнае, што панавала ў гэтым Цэнтры ў вёсцы атлетаў, акрамя ўнікальнай калекцыі, выдатная атмасфера сяброўства і зносін, — расказвае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька. — У чэрвені ў Беларусь прыехалі не проста спартсмены, а носьбіты розных культур, нам важна было пазнаёміць іх з нашай культурай. «Пояс дружбы» цяпер з'яўляецца сімвалам салідарнасці, адзінства і гэтай цудоўнай падзеі, якая адбылася ў нашай краіне».

Прадстаўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Сяргей Ганчарэнка адзначыў, што ў «Поясе дружбы» «спалучаецца спорт, народная культура і мастацтва, пранікненне розных культур адна ў адну».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Памяць аб падзеі і знак добрых адносін людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Валоданне нейкiмi рэчамi азначае i тое, што на iх могуць паквапiцца староннiя. Няма рознiцы, што гэта — мабiльны тэлефон, сумачка цi бензатрымер. 

Грамадства

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Служба гэтая вельмi напружаная — трэба пастаянна быць у курсе ўсяго, што адбываецца на тэрыторыi даручанага раёна, трымаць кантакт з мясцовымi жыхарамi.