Вы тут

Робім самі разрыхляльнік для цеста


Спатрэбіцца: харчовая сода — 5 ч. л.; лімонная кіслата — 3 ч. л.; крухмал або мука — 12 ч. л.


У слоік пакладзіце 12 чайных лыжак мукі. Дарэчы, яе можна замяніць на бульбяны крухмал — ён нават даўжэй захоўваецца. І тое, і іншае дадаецца для павелічэння аб'ёму, каб было лягчэй адмяраць гатовы прадукт.

Дадайце 5 лыжак соды і 3 — лімоннай кіслаты (яе лепш папярэдне растаўчы для добрай якасці разрыхляльніка). Шчыльна закрыйце накрыўку і як след патрасіце. Дарэчы, падбярыце такі слоік, каб у ім засталося дастаткова пустога месца. Тады яго змесціва перамяшаецца нашмат хутчэй.

Калі сумесь стане аднастайнай, разрыхляльнік гатовы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.