Вы тут

Агонь II Еўрапейскіх гульняў даставілі на плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску


Эстафета «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў прыбыла на плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.


На заключным адрэзку маршруту ў эстафеце прынялі ўдзел чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч і чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава.

Славутыя спартсмены ўнеслі агонь на плошчу Дзяржаўнага сцяга, дзе яго сустрэлі каля 2 тыс. удзельнікаў маляўнічага шоу і гледачоў святочнага канцэрта.

Факел II Еўрапейскіх гульняў быў перададзены старшыні Мінгарвыканкама Анатолю Сіваку, выканаўцу абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктару Лукашэнку і міністру спорту і турызму Беларусі Сяргею Кавальчуку. Агонь быў запалены ў спецыяльнай чары на плошчы Дзяржаўнага сцяга, а пасля трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, удзельнік эстафеты Алімпіяды-80 Аляксандр Мядзведзь перадаў факел сучаснаму пакаленню беларускіх спартсменаў: самбісту Сцяпану Папову, бягусе Эльвіры Герман і марафонцы Вользе Мазуронак.

Мэр Мінска, звяртаючыся да гледачоў і спартсменаў, адзначыў, што сталіца Беларусі са шчырасцю сустракае гасцей з усёй Еўропы. «Мінск прымае галоўны сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў - «Полымя міру». Для нас вялікі гонар і радасць прымаць спартсменаў і балельшчыкаў у сталіцы Беларусі з усяго Еўрапейскага кантынента. Мы пастараемся стварыць сапраўднае свята, якое будзе напоўнены яркімі эмоцыямі. Фінальны маршрут эстафеты дазволіць паказаць самыя маляўнічыя куткі Мінска, пазнаёміць з яго добразычлівымі жыхарамі», - сказаў Анатоль Сівак.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга адбыўся святочны канцэрт, удзел у якім прынялі многія вядучыя артысты Беларусі. Папулярны спявак Іван Вабішчэвіч і удзельніца дзіцячага конкурсу «Віцебск-2019» Ксенія Галецкая выканалі песню «Полымя міру».

У Мінску ў першы дзень факел пранеслі па праспекце Пераможцаў. У эстафеце прынялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі культуры і спорту: Любоў Чаркашына, Камандар Маджыдаў, Мікалай Алёхін, Уладзімір Гасцюхін, Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнэка, Ядвіга Паплаўская, Вольга Мазуронак, Сяргей Мартынаў, Таццяна Лядоўская, Сяргей Макаранка, Наталля Цылінская. Агонь II Еўрапейскіх гульняў ўбачаць на самых буйных прадпрыемствах Мінска, галоўных праспектах, запланавана наведванне паркаў, славутасцяў горада і Вёскі спартсменаў.

Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» падчас цырымоніі адкрыцця спартыўнага форуму.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.