Вы тут

У Гродне выбіраюць лагатып горада


Цяпер ідзе адкрытае галасаванне па праектах, якія паступілі ў аддзел спорту і турызму гарвыканкама. Работы прадстаўлены як асобнымі аўтарамі, так і калектывамі. Напрыклад, некалькі праектаў падаў ГрДУ, прафесійныя дызайн-студыі. Большасць работ — індывідуальныя.


Усяго іх — 20. Цяпер кожны ахвотны да 15 ліпеня можа прагаласаваць за той лагатып, які яму спадабаўся. Усе яны размешчаны на сайце тэлеканала «Гродна Плюс». Па выніках галасавання застанецца 10 праектаў, якія будзе разглядаць спецыяльнае журы. Пераможца вызначыцца да 26 ліпеня.

— Конкурс адкрыты, у ім мог прыняць удзел кожны, хто пажадае, — расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген АРАДЗЬ. — Заявак было каля трох дзесяткаў, але многія не адпавядалі спецыфіцы конкурсу, які з'яўляецца часткай стварэння канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна. Горад набывае новы статус у сувязі з пастаянным ростам турыстычнага патоку. Нам трэба гэта акрэсліць, каб выкарыстоўваць у прасоўванні брэнда горада.

Такім чынам горад атрымае новы фармат у развіцці турыстычнай сферы, што актуальна яшчэ і з ростам бязвізавых гасцей.

Што датычыцца самога лагатыпа, многія аўтары праектаў засяродзілі сваю ўвагу на выяве аленя Святога Губерта, які з'яўляецца ахоўнікам горада і адлюстраваны на гербе Гродна. Таксама ёсць прапановы з выявамі старажытных будынкаў, сімваламі і нават карта вобласці. У ліку слоганаў прадстаўлены такія: «Горад з душой», «Старажытны. Каралеўскі. Сучасны», «Горад новых гісторый», «Месца сустрэчы часоў», «Горад над Неманам», «Розныя культуры — адзін горад» і іншыя.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Якім будзе новы брэнд?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.