Вы тут

Выйшла кніга, прысвечаная II Еўрапейскім гульням


Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу на беларускай і англійскай мовах «Спорт вышэйшых дасягненняў. ІІ Еўрапейскія гульні — свята міру, спорту, дружбы народаў Еўропы» ў серыі «Беларусь спартыўная». Кніга атрымалася не проста цікавая, а ў многіх адносінах пазнавальная, з адмысловым высокамастацкім афармленнем.


З чатырох раздзелаў выдання чытач даведаецца пра гасціннасць беларусаў, пра ролю спорту ў жыцці нашай краіны, пра гісторыю выбару яе месцам правядзення Гульняў, пра выбар талісмана. Цікава, з яркімі ілюстрацыямі расказваецца пра эстафету агню «Полымя міру», пра абрысы медалёў, віртуальны даведнік, размяшчэнне гасцей у «Студэцкай вёсцы», пра валанцёраў, якія будуць задзейнічаны ў 20 розных кірунках. Асобна прадстаўлены ўсе спартыўныя арэны, на якіх пройдуць спаборніцтвы.

Знаёміць кніга і з гісторыяй — у ёй падрабязна прааналізаваны вынікі першых Гульняў, што адбыліся ў горадзе Баку ў 2015 годзе. Пры гэтым асноўная ўвага аддаецца менавіта дасягненням беларускіх спартсменаў. Дадзены падрабязны экскурс і ў гісторыю алімпійскага руху ў Беларусі — на старонках выдання можна пабачыць фатаграфіі вядомых у мінулым спартсменаў, даведацца пра іх дасягненні, пазнаёміцца з сучаснымі алімпійцамі, якія заваявалі ў гісторыі незалежнай Беларусі 96 медалёў, у тым ліку 20 залатых, 32 сярэбраныя, 44 бронзавыя.

Завяршае кнігу алімпійскі слоўнік на беларускай і англійскай мовах, а агністае лісяня Лесік шчыра запрашае ўсіх адкрыць для сябе Беларусь.

Міхаіл БЕРДНІК

Загаловак у газеце: Да свята спорту і дружбы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.