Вы тут

У Калумбіі жонка правезла нявернага мужа голым па горадзе


Адказ на ліст у бутэльцы прыйшоў праз 45 гадоў

Жанчына з амерыканскага штата Мічыган нечакана атрымала адказ на ліст, які адправіла
ў бутэльцы 45 гадоў таму, піша партал UPІ.

Калі Ціне Грын-Агілеры было 11 гадоў, яна ездзіла ў госці да бабулі і дзядулі ў невялікі гарадок Олд Мішэн. У канцы канікул дзяўчынка вырашыла напісаць ліст, паклала яго ў шкляную бутэльку і выкінула ў возера Мічыган 29 жніўня 1974 года. Хутка яна і думаць забылася пра пасланне.

Грын-Агілера ўспомніла пра ліст з дзяцінства толькі нядаўна, калі незнаёмец напісаў ёй на Facebook пра знаходку. Мужчына па імені Эрык Амон знайшоў ліст Ціны за некалькі метраў ад маяка, калі займаўся будаўнічымі работамі. Бутэлька была закапаная ў зямлю. Паводле слоў жанчыны, гэтая навіна прыемна здзівіла яе і прымусіла згадаць пра канікулы з роднымі. Амон адправіў знаходку па пошце, а неўзабаве плануецца сустрэча абодвух удзельнікаў гэтай гісторыі, каб запісаць пра яе сумесны відэасюжэт. «Такое адчуванне, што я ведаю яго ўсё жыццё. Мы сталі прыяцелямі», — адзначае Грын-Агілера.


Жонка правезла нявернага мужа голым па горадзе

Жыхарка калумбійскага горада Баранкілья злавіла свайго мужа на шлюбнай здрадзе, калі той размясціўся з каханкай у адным з прыгарадных матэляў, паведамляе партал topnews.ru.

Сеньёра Варгас пагадзілася прабачыць мужа Хайра і захаваць шлюб, аднак толькі ў тым выпадку, калі той распранецца дагала, ляжа на дах яе аўто і дазволіць правезці сябе ў такім выглядзе па горадзе. Муж пагадзіўся ўзяць удзел у гэтым ганебным пакаранні, каб толькі захаваць сям'ю.

Машына з голым Хайра Варгасам праехалася па цэнтральных вуліцах Баранкільі. Убачыўшы гэта відовішча, іншыя кіроўцы спыняліся, а мінакі выкрыквалі насмешкі і здымалі відэа, што справакавала пробку. На знятых кадрах бачна, што мужчына стукаў у вадзіцельскае акенца, час ад часу праціраў ветравое шкло і хаваў галаву ад цікаўных пад ручніком.

Расплата за здраду не прымусіла сябе чакаць: спачатку інтэрнэт запаланілі ролікі з няшчасным, а потым яго арыштавала паліцыя за непрыстойныя паводзіны і парушэнне грамадскага парадку. Мужчына ўжо атрымаў павестку ў суд.


Прыбіральшчык разбагацеў, але не кінуў работу

У Канадзе прыбіральшчык сарваў у латарэі джэк-пот памерам некалькі мільёнаў канадскіх долараў, але адмовіўся кінуць работу, паведамляе партал CNN.

Віта Халасан, які прыехаў у Канаду з Філіпін, прызнаўся, што набыў латарэйны білет праз некалькі дзён пасля святкавання 58-га дня нараджэння. Калі ён зразумеў, што ўсе шэсць лічбаў супалі з выйгрышнай камбінацыяй, то не мог паверыць уласным вачам.

Мужчына патэлефанаваў дачцэ і папрасіў яе прыехаць. «Ён пасадзіў мяне за стол, а потым вельмі ціха прашаптаў, што, здаецца, выйграў сем мільёнаў канадскіх долараў», — расказала жанчына журналістам. На выйграныя грошы Халасан плануе забяспечыць будучыню ўсім сваім дзецям і ўнукам — ён збіраецца набыць для сям'і вялікі дом. Пры гэтым мігрант не мае намеру сыходзіць з працы, аднак, магчыма, скароціць колькасць змен.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр

З'явіўся ён дзякуючы спонсарскай падтрымцы кампаніі Vіzor Games. 

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.