Вы тут

Распазнаць панду


У Кітаі прадставяць арыгінальны мабільны дадатак.


 У Кітаі прадставяць мабільны дадатак для распазнання вялікіх панд.  Пра гэта паведаміла Чэндуская база па даследаванні вялікіх пандаў, што ў правінцыі   Сычуань, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 Ва ўсіх бамбукавых мядзведзяў белая афарбоўка і чорна-карычневыя плямы вакол вачэй, вушы і шырокая паласа вакол цела.  Здаецца, што ўсе яны выглядаюць аднолькава. Супрацоўнікі ўстановы з калегамі з Наньянскага  тэхналагічнага ўніверсітэта (Сінгапур) і Сычуаньская педагагічнага універсітэта ў 2017 годзе запусцілі праект распрацоўкі тэхналогіі распазнання панд. Зараз у базе дадзеных захоўваецца 120 тыс. малюнкаў і 10 тыс. відэаролікаў.  Каля 10 тыс. фатаграфій жывёл ужо апрацаваны.

 Дадатак, створаны на аснове базы дадзеных, дазволіць карыстальнікам атрымліваць асноўныя дадзеныя аб пандах, якія змяшчаюцца ў заапарка, пасля сканавання іх аблічча пры дапамозе мабільных прыладаў, адзначылі спецыялісты. Акрамя таго, навукоўцы працягнуць даследаванне з мэтай прадастаўлення тэхнічнай падтрымкі ў правядзенні даследавання папуляцыі пандаў у дзікай прыродзе.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.