Вы тут

Анатоль Савянок пакідае пасаду гендырэктара БМЗ


Анатоль Савянок сёння пакідае пасаду генеральнага дырэктара ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БМК" па пагадненні бакоў, інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі на прадпрыемстве.


На БМЗ адзначылі, што на заводзе Анатоль Савянок прапрацаваў амаль 30 гадоў.

"У 1989 годзе ён прыйшоў у якасці травільшчыка-гальваніка. Быў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам сталядротавага цэха №2, дырэктарам па метызнай вытворчасці. З 2009 года кіраваў прадпрыемствам", - распавялі суразмоўцы.

З 2010 па 2018 год на БМЗ была праведзена самая маштабная за ўсю яго гісторыю мадэрнізацыя. Удасканаленне тэхналагічных працэсаў закранула фактычна ўсе перадзелы БМЗ: ад забеспячэння сыравінай да стварэння новай вытворчасці. Акрамя таго, у гэты перыяд завод выйшаў на прэміяльныя рынкі і стаў пастаўшчыком вядомых кампаній сусветнага аўтапрама. Таксама за гады кіраўніцтва гендырэктара асвоены новыя віды прадукцыі, сертыфікавана сістэма кіравання якасцю і г.д.

З 25 мая абавязкі генеральнага дырэктара БМЗ выконвае першы намеснік Анатоль Волкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.