Вы тут

На БМЗ адбыўся пажар


Увечары ў электраплавільным цэху Беларускага металургічнага завода спрацавала пажарная сігналізацыя. Літаральна праз адну хвіліну ратавальнікі былі на месцы падзей. Яны ўбачылі, што тунэль, у якім пракладзены сілавыя кабелі, па якіх падаецца электраэнергія, моцна задымлены.


— Нашы байцы аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — На шчасце, ніхто не пацярпеў. Але разам з тым полымя пашкодзіла больш за 30 тысяч пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. З-за гэтага быў спынены тэхналагічны працэс выплаўкі сталі.

Як паведаміў прэс-сакратар Беларускага металургічнага завода Аляксандр Алесік, меркаванай прычынай пажару стала кароткае замыканне. Часова спыніліся тры цэхі — электрасталеплавільны  № 1, сортапракатны № 1 і капаравы. Таксама была парушана заводская тэлефонная і інтэрнэт-сувязь.

— Зараз на прадпрыемстве распрацоўваецца пакрокавы план, які дапаможа пераадолець наступствы надзвычайнага здарэння. На шчасце, вытворчыя страты будуць мінімальныя. Сталеплавільную вытворчасць да гэтага планавалася прыпыніць з 7 да 14 сакавіка для мадэрнізацыйных работ. Але ліквідаваць наступствы здарэння мы будзем адначасова з гэтымі работамі.

На месца падзей асабіста выязджаў міністр прамысловасці Віталь Воўк, каб арганізаваць аператыўны штаб па ліквідацыі наступстваў узгарання на прадпрыемстве.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Пажар са сталёвым адценнем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?