Вы тут

Як стаць прафесійным ваенным


У Беларусі, як і ў многіх краінах, прадугледжана магчымасць паступлення грамадзян на ваенную службу па кантракце. Гэта зацверджана Законам «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Але як жа патрапіць у шэрагі кантрактнікаў, і якія патрабаванні прад'яўляюцца да жадаючых?


Перш за ўсё трэба звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства. Зрабіць гэта можна асабіста або па тэлефоне. Трэба будзе паведаміць звесткі аб сабе і жаданую спецыяльнасць. Затым трэба будзе сабраць пэўны пералік дакументаў – з ім можна азнаёміцца на сайце Міністэрства абароны. Пасля гэтага падаецца заява аб прыёме на ваенную службу. І пачынаецца самы адказны этап – медыцынская камісія, прафесійна-псіхалагічны адбор і здача нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы. Спецыяльная атэстацыйная камісія вынесе свой вердыкт. Калі ён акажацца станоўчым, то застанецца толькі прыбыць у часць і заключыць кантракт аб праходжанні ваеннай службы.

Якія ж патрабаванні прад'яўляюцца да патэнцыяльных кантрактнікаў? Перш за ўсё – мець добрае здароўе. Трэба быць або прыдатным да ваеннай службы. Дапускаюцца і невялікія абмежаванні. Першы кантракт заключаецца ва ўзросце ад 18 да 35 год. Максімальны ўзрост кантрактніка не перавышае 48 год. Адукацыя павінна быць не ніжэйшай за сярэднюю. Калі вы скончылі сярэднюю спецыяльную альбо вышэйшую навучальную ўстанову, то шанцы прасоўвання па кар'ернай лесвіцы ў будучыні істотна падвышаюцца.

Кантрактнікі маюць стабільны добры заробак і годны сацыяльны пакет. Штогод яны атрымліваюць дапамогу на аздараўленне, якая складае аклад па пасадзе і аклад па ваенным званні. А яшчэ пры неабхожнасці – матэрыяльную дапамогу ў памеры 30% ад акладу. Калі ваеннаслужачы мусіць здымаць жыллё, то яму будзе прызначана пэўная грашовая кампенсацыя. Сярод іншых даброт – медыцынскае, рэчавае і харчовае забеспячэнне па ўстаноўленых нормах, абавязковае дзяржаўнае страхаванне жыцця і здароўя. Акрамя таго, кантрактнікі могуць атрымліваць і дадатковую адукацыю.

Пералік вакансій знаходзіцца ў вольным доступе на сайце ваеннага ведамства. Больш за ўсё войску на сёння патрэбны кіроўцы і стралкі (у ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны), механікі-кіроўцы, кіроўцы і камандзіры аддзяленняў (у сухапутныя войскі). У сілах спецыяльных аперацый ёсць вакансіі кіроўцаў, разведчыкаў і камандзіраў аддзяленняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.