Аб гэтым на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў паведаміў яго старшыня, спікер ніжняй палаты парламента, Уладзімір Андрэйчанка. Мерапрыемства адбылося на парозе адкрыцця шостай, вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая распачне сваю работу ў аўторак, 2 красавіка.
«Большасць з пытанняў, які знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, іх 37, поўнасцю падрыхтаваны да разгляду на пленарным пасяджэнні. То-бок я хачу адзначыць, што мы ідзём згодна з графікам, які распрацаваны і зацверджаны намі. Але расслабляцца нельга, таму што парадак дня пастаянна дапаўняецца», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Узрастае патрабаванне да дэпутатаў у прагназаванні наступстваў прынятых рашэнняў.
Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, на сесіі будзе разгледжана даволі шмат пытанняў, праца над якімі выклікае павышаную цікавасць насельніцтва і будзе адсочвацца ў прэсе. Такімі з'яўляюцца новая рэдакцыі Жыллёвага кодэкса, папраўкі ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і, карэкціроўка законаў аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, аб ахове працы і цэлы блок праектаў у сферы аховы здароўя.
«Большасць змяненняў прадыктавана практыкай прымянення законаў. Гэта значыць, амаль за кожнай навацыяй стаіць канкрэтны чалавечы лёс або няпростая жыццёвая сітуацыя.
І вельмі важна, каб па ўсіх гэтых пытаннях былі прыняты эфектыўныя рашэнні», — канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Таксама ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць дапаўненні і змяненні ў некаторыя кодэксы: аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце, абмежаванні грамадзян у наведванні віртуальных ігральных устаноў, Кодэкс аб зямлі.
Новы фактар для дэпутатаў — Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. «У Палаце прадстаўнікоў сёння ёсць дакументы, якія патрабуюць абавязковага ўліку многіх палажэнняў канцэпцыі», — адзначыў спікер ніжняй палаты парламента. Сярод іх — законапраекты аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці, аб паштовай сувязі, аб персанальных даных.
«Ясна, што гэтае патрабаванне распаўсюджваецца абсалютна на ўсіх удзельнікаў заканадаўчага працэсу. Таму пастаянным камісіям трэба выбудоўваць сваю працу ў адпаведнасці з канцэпцыяй», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.
На міжнароднай арэне акцэнт парламентарыямі будзе, як звычайна, зроблены на пытаннях бяспекі. Дэпутаты будуць працаваць над прасоўваннем беларускай рэзалюцыі па тэматыцы стратэгічнага прагназавання ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Месяц застаецца да міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ.
А 17 чэрвеня ў Мінску адбудзецца сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. «Трэба прааналізаваць пытанні, якія мы раней разглядалі, і, канешне, напоўніць сур'ёзна парадак дня гэтай сесіі», — звярнуў увагу Уладзімір Андрэйчанка.
Марыя ДАДАЛКА
Што за таемнымі дзвярыма?