Вы тут

Сацыялізм з кітайскай спецыфікай абмяркуюць у Белдзяржуніверсітэце


Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сучасны Кітай: пабудова сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі"  пройдзе 29 сакавіка ў БДУ. Удзельнікамі форуму стануць каля 100 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі, Расіі і Кітая.


На пленарным пасяджэнні эксперты абмяркуюць розныя аспекты тэорыі і практыкі пабудовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, прыярытэты развіцця беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У рамках канферэнцыі будуць працаваць чатыры секцыі: “Кітай XXI стагоддзя: вялікі паход да супольнасці адзінага лёсу чалавецтва”, “”Кітай XXI стагоддзя: эканамічны патэнцыял і стратэгіі пабудовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі”, “Кітай XXI стагоддзя: асаблівасці развіцця культуры і адукацыі” і “Беларусь—Кітай: прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва”.

  • Акрамя таго, у рамках форуму на гістарычным факультэце БДУ будзе арганізавана “Школа маладога кітаязнаўца”. Наведаць яе змогуць беларускія і замежныя студэнты, магістранты і аспіранты, якія вывучаюць гісторыю і культуру КНР.
  • Рабочыя мовы канферэнцыі —  руская, беларуская і кітайская.
  • Па выніках работы форуму навуковыя матэрыялы ўдзельнікаў будуць апублікаваны ў зборніку на сайце Рэспублікканскага інстытуа кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, які выступае арганізатарам канферэнцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.