Вы тут

На БелАЭС уведзена ў эксплуатацыю водападрыхтоўчая ўстаноўка энергаблока №1


Водападрыхтоўчая ўстаноўка першага энергаблока Беларускай АЭС пачала напрацоўку часткова абяссоленай і хімічна абяссоленай вады ў аўтаматычным рэжыме, паведамляецца на сайце групы кампаній ASE (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык БелАЭС). 


Фота: 1prof.by

Неабходнасць выкарыстання часткова абяссоленай і хімічна абяссоленай вады пры эксплуатацыі атамных энергаблокаў абумоўлена патрабаваннямі тэхнічнай бяспекі, так як спецыялізаваная ачышчаная вада мінімізуе колькасць адкладаў на паверхнях абсталявання, якія перадаюць цяпло, першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі і тым самым гарантуе бяспечную працу энергаблокаў.

На этапе эксплуатацыі водападрыхтоўчая ўстаноўка забяспечвае вытворчасць абяссоленай вады для тэхналагічных сістэм першага контуру, другога контуру, брызгальных басейнаў, пускарэзервовай кацельні і інш.

"Наяўнасць часткова і хімічна абяссоленай вады - неабходная ўмова для правядзення паслямантажных ачыстак, пусканаладачных работ і пачатку гідраўлічных выпрабаванняў трубаправодаў і абсталявання першага і другога контураў энергаблока", - распавёў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па будаванню Беларускай АЭС АТ ІК "АСЭ" Віталій Палянін.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.