Вы тут

Чакаецца на 2—4 градусы цяплей за норму


І ў трэцяй дэкадзе сакавіка ў нас захаваецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е. Толькі ў сярэдзіне тыдня пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў будзе менш, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду толькі месцамі па поўначы краіны магчымы кароткачасовы мокры снег і дождж. На дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, днём — плюс 3—10 градусаў. Больш моцна надвор'е пачне псавацца ўжо ў чацвер. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны, пройдзе кароткачасовы мокры снег і дождж. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 4—11 цяпла. У пятніцу таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 5—12 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вясна з дажджом і мокрым снегам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.