Вы тут

На стадыёне «Дынама» выступіць гурт «Каста» і Святлана Лабада


Маштабны спартыўна-культурны фестываль «Brіght Fеstіvаl» адбудзецца 11 мая на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама», ён будзе складацца з некалькіх блокаў. Ініцыятарамі фэсту сталі фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года», ТАА «Джэт Фэст» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.


З 15.00 на аб'екце стартуюць розныя зоны актыўнасці, наведвальнікі змогуць выпрабаваць сябе на дзясятках інтэрактыўных пляцовак федэрацый па відах спорту, а таксама сустрэцца з вядомымі беларускімі спартсменамі. На стадыёне будуць прадстаўлены песенныя і танцавальныя батлы, конкурсы, фота-зоны, майстар-класы, фудкорт.

«Фестываль збярэ поўны стадыён «Дынама», для нас гэта стане добрым тэстам, у першую чаргу перад цырымоніямі адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, мерапрыемства дазволіць зразумець, да чаго рыхтавацца, — расказвае намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў. — Першае адказнае мерапрыемства на стадыёне прайшло летась, гэта футбольны матч мінскага «Дынама» і піцерскага «Зеніта», але там была адмысловая катэгорыя гледачоў — футбольныя балельшчыкі, тут жа гледачы будуць розныя».

Арганізацыяй фестывалю займаецца кампанія «Джэт Фэст», у паслужным спісе якой арганізацыя найстарэйшага фестывалю краіны «Космас наш!» і «Рок за Баброў». У фэсце «Brіght Fеstіvаl» прымуць удзел самыя вядомыя беларускія выканаўцы, такія як J-Морс і «Ляпіс-98», а таксама папулярныя выканаўцы з суседніх краін, у ліку якіх Святлана Лабада і гурт «Каста», а хэдлайнер мерапрыемства пакуль трымаецца ў таямніцы.

«Для нас велізарны гонар быць часткай яркай каманды, — адзначае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі «Джэт Фэст» Аляксандр Косач. — Нам хацелася б зрабіць гэты фестываль максімальна даступным для ўсіх слаёў насельніцтва, магчымасці стадыёна «Дынама» і ідэя дазваляюць. На свяце будуць задзейнічаны не толькі трыбуны стадыёна, але само ядро, на якое пакладуць спецыяльнае пакрыццё».

Білеты на фэст ужо паступілі ў продаж, за першыя тры дні іх было прададзена каля трох тысяч. Цяпер іх кошт складае 25 рублёў, невялікае павышэнне цэн запланавана пасля 20 сакавіка.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Гульні збіраюць «зорак»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.