Вы тут

Фестываль «Гальшанскі замак» сёлета запрашае да сябе 18 мая


Адноўленая паўночная вежа Гальшанскага замка, мясцовыя пернікі і фестываль інструментальнай музыкі. Гэтыя і іншыя цікавінкі чакаюць удзельнікаў і гасцей юбілейнага дзясятага фестывалю сярэднявечнай культуры. «Гальшанскі замак» сёлета запрашае да сябе 18 мая.


Абяцаюць, што замак Сапегаў ажыве дзякуючы спецыяльным тэхналогіям 3D. Таму і падрыхтаваць да свята старыя муры трэба асабліва рупліва. Тут ужо зроблена металічная лесвіца на вежу, працягваецца рэканструкцыя фрагментаў сцен, плануецца іх падсветка.

За два месяцы, што засталіся да свята, арганізатары і мясцовыя ўлады плануюць навесці парадак не толькі вакол сцен замка, а і ў аграгарадку. Яны вельмі спадзяюцца на дапамогу мясцовых жыхароў. Калі тыя прыбяруцца хоць бы на сваіх падворках, агульная карціна Сярэднявечча будзе больш яркай і прыгожай.

Конныя турніры і баі на мячах. Сярэднявечная музыка ад гурта «Стары Ольса», які сёлета, як і ў самы першы год фестывалю, стане хэдлайнерам мерапрыемства, і фестываль інструментальнай музыкі, што ладзяць у мясцовым Доме культуры. Рыцарскія намёты, шыкоўныя строі і нацыянальныя стравы, сярод якіх гальшанскія пернікі і смажанае парася... Усё гэта, як заўжды, дапаможа прысутным на гістарычным свяце акунуцца ў эпоху даўніны.

Ірына СІДАРОК

Фота Дар'і СПЕВАК

Загаловак у газеце: Вясновыя сюрпрызы Гальшанскага замка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.