Выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка пачалася ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска і Брэсцкай вобласці ўжо 5 сакавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белпошты.
6 сакавіка пачалі ажыццяўляцца выплаты ў аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай і Мінскай абласцей. Што датычыцца Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, то ў іх пенсію можна атрымаць 7 сакавіка. 8 сакавіка будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты. Падрабязнасці рэжыму работы паштовых аддзяленняў можна даведацца ў Саll-цэнтры Белпошты па нумары 154.
Святлана Бусько
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?