Перамогу ў гонцы чэмпіянату Еўропы святкавала шведка Мона Брорсан. Сярэбраны медаль заваявала расіянка Кацярына Юрлава-Перхт, а бронзавым прызёрам стала яшчэ адна шведка Хана Эберг.
Беларускія біятланісткі не змаглі трапіць у дзесятку наймацнейшых. Ірына Крыўко спынілася на 11-й пазіцыі. «Гонка была дрэнная для мяне, больш падрабязныя высновы буду рабіць пазней, пасля яе аналізу з трэнерамі», - адзначыла Ірына.
Дынара Алімбекава стала 19-й. «Ці думала я пра ўзнагароды сёння? Напэўна, няправільна выходзіць на старт і чакаць медаль, трэба выходзіць і выконваць сваю работу якасна, выразна, а потым ужо разлічваць на высокія пазіцыі, - расказала Дынара. - Для таго, каб перамагаць, трэба чыста страляць і хутка бегчы, у мяне сёння не было ні таго ні іншага. Не ведаю, што здарылася, чаму я мазала, здаецца, рабіла ўсё правільна. Першыя кругі ў мяне заўсёды атрымліваюцца вельмі хуткімі, а потым ужо як пойдзе. У «Раўбічах» зрабілі новую дыстанцыю, новыя кругі, таму гэта як быццам і не дамашні стадыён».
На пытанне ці рэальна змагацца заўтра за п'едэстал, Дынара адказала: «Гонка пераследу непрадказальная, ды яшчэ з такім ветрам. Нават лідары не спраўляюцца са стральбой, таму складана загадваць, але будзем змагацца. Такое складанае стрэльбішча дазволіць нам адпрацаваць навыкі перад чэмпіянатам свету».
Ірына Кручынкіна стала 39-й, яе сястра Алена – 42-й, Дар’я Юркевіч заняла 46-е месца.
Заўтра апошні спаборніцкі дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне 2019 года. Спартсмены выйдуць на старт гонак пераследу.
Дар'я Лабажэвіч
Фота Ганны Занкавіч
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?