Вы тут

Падмарозіць яшчэ прыстойна, але ненадоўга


У наступныя двое сутак асноўны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будзе аказваць халодны скандынаўскі антыцыклон, які прынясе сухое і калючае паветра, а тэмпературны фон панізіцца. Але пахаладанне будзе нядоўгім, ужо ў нядзелю на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


ok.ru/pogodka

Сёння надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць перыферыя халоднага скандынаўскага антыцыклону. На асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра днём будзе 2—8 марозу. У суботу ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць халодны антыцыклон. Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдзе невялікі снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да мінус 13 градусаў, пры праясненнях — да 15 марозу. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад 6 марозу па ўсходзе да 2 цяпла па захадзе краіны.

А вось у нядзелю атмасферны фронт прынясе ў многія раёны краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях панізіцца да мінус 9 градусаў, удзень будзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак умовы надвор'я будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 7 цяпла. Хутчэй бы вясна...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.