Вы тут

Да чацвярга прыгрэе да плюс 17 градусаў


На думку сіноптыкаў, да чацвярга прыгрэе да плюс 17 градусаў.

Першая палова красавіка характарызавалася дэфіцытам ападкаў. На гэтым тыдні па-ранейшаму будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, так што будзе зноў без дажджоў. Толькі ў пачатку і ў канцы тыдня пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў месцамі не абыдзецца без невялікіх ападкаў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: fototraveller.ru

А сёння ўдзень атмасферны фронт прынясе невялікія дажджы ў многія раёны Гомельскай і Брэсцкай абласцей і месцамі на астатняй тэрыторыі краіны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе 9—15 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — не вышэй за плюс 6—8 градусаў. У сераду пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, пры праясненнях паветра месцамі панізіцца да 3 марозу. Удзень будзе ад плюс 11 да плюс 16 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у чацвер будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а па паўднёвым захадзе — плюс 4—5 градусаў. Удзень па краіне будзе 11—17 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Рэгіёны патрабуюць дажджу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.