Вы тут

Шуневіч абраны ў новы склад савета дырэктараў КХЛ


Міністр унутраных спраў Беларусі, старшыня назіральнага савета ЗАТ "ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч абраны ў новы склад савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце лігі.


Рашэнне было прынята пасля завочнага галасавання агульнага сходу ўдзельнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Кантынентальная хакейная ліга".

Акрамя Ігара Шуневіча ў новы склад увайшлі 19 чалавек. Сярод іх старшыня праўлення Федэрацыі хакея Расіі Аркадзь Ратэнберг, выканаўчы дырэктар Федэрацыі хакея Расіі Дзмітрый Курбат, старшыня праўлення - прэзідэнт КХЛ Дзмітрый Чарнышэнка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.