Міністр унутраных спраў Беларусі, старшыня назіральнага савета ЗАТ "ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч абраны ў новы склад савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце [1] лігі.
Рашэнне было прынята пасля завочнага галасавання агульнага сходу ўдзельнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Кантынентальная хакейная ліга".
Акрамя Ігара Шуневіча ў новы склад увайшлі 19 чалавек. Сярод іх старшыня праўлення Федэрацыі хакея Расіі Аркадзь Ратэнберг, выканаўчы дырэктар Федэрацыі хакея Расіі Дзмітрый Курбат, старшыня праўлення - прэзідэнт КХЛ Дзмітрый Чарнышэнка.
Спасылкі
[1] https://www.khl.ru/news/2019/02/19/432506.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kantynentalnaya-hakeynaya-liga
[3] https://zviazda.by/be/tags/khl
[4] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich