Вы тут

Карткі Белкарт плануецца пачаць прымаць у Расіі у 2019 годзе


Аплатныя сістэмы Белкарт і Мір (Расія) падпісалі дагавор аб узаемадзеянні. Плануецца, што прыём картак Белкарт на тэрыторыі РФ і картак аплатнай сістэмы Мір на тэрыторыі Беларусі пачнецца у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў ЗАТ "Плацежная сістэма Белкарт".


belkart.by

У дагаворы бакі пазначылі свае намеры аб выпуску банкаўскіх плацежных картак Белкарт з чыпам з выкарыстаннем тэхналогій Нацыянальнай сістэмы плацежных карт (аператар аплатнай сістэмы Мір), а таксама аб абслугоўванні картак "Мір" на тэрыторыі Беларусі з дапамогай інфраструктуры банкаў - удзельнікаў аплатнай сістэмы Белкарт. У сваю чаргу карткі аплатнай сістэмы Белкарт будуць прымацца ў інфраструктуры удзельнікаў аплатнай сістэмы Мір і яе партнёраў.

Плацежная сістэма Белкарт створана ў 1994 годзе. З'яўляецца часткай нацыянальнай плацежнай сістэмы Беларусі. Па стане на 1 кастрычніка 2018 года ў звароце знаходзіцца больш за 5,6 млн картак Белкарт. Доля безнаяўных аперацый па картках БелКарт складае 82,22% (па колькасці) і 39,20% (па абароту).

Мір - расійская нацыянальная плацежная сістэма. Яе ўдзельнікамі з'яўляюцца больш за 320 банкаў, выпускам карт Мір займаюцца больш за 150 банкаў. Усяго выпушчана больш за 53 млн карт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.